інфармацыя пра арганізацыю

Пра прадпрыемства

            Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Магілёўскі цэнтр стандартызацыі метралогіі і сертыфікацыі» (Магілёўскі ЦСМС) шмат гадоў паспяхова ажыццяўляе сваю дзейнасць у сферы метралогіі, сертыфікацыі і стандартызацыі.

 

У структуру Магілёўскага ЦСМС уваходзяць:

  • Метралагічная служба, якая складаецца з 3 аддзелаў;
  • Аддзел сертыфікацыі сістэм кіравання і стандартызацыі;
  • Аддзел сертыфікацыі нехарчовых тавараў і паслуг і стандартызацыі;
  • Сектар сертыфікацыі харчовай прадукцыі і стандартызацыі;
  • Лабараторыя выпрабаванняў харчовай і с/г прадукцыі.

            Асноўныя напрамкі дзейнасці Магілёўскага ЦСМС:

— дзяржаўныя прыёмачныя і кантрольныя выпрабаванні сродкаў вымярэнняў, паверка, каліброўка, метралагічная атэстацыя сродкаў вымярэнняў, каліброўка і атэстацыя выпрабавальнага абсталявання;

— метралагічны аўдыт і аўтсорсінг;

— праверка кваліфікацыі лабараторый з дапамогай міжлабараторных параўнанняў;

— распрацоўка і экспертыза методык паверкі, каліброўкі, метралагічнай атэстацыі сродкаў вымярэнняў і выпрабавальнага абсталявання;

— распрацоўка і пацвярджэнне прыдатнасці методык выканання вымярэнняў;

— паслугі па ўсталёўцы, актываванні і рамонце лічбавых тахографаў;

— кантроль якасці будаўніча-мантажных работ на аб’ектах заказчыка;

— сертыфікацыя сістэм менеджменту, сертыфікацыя тавараў, паслуг, работ, дэклараванне прадукцыі;

— выпрабаванні харчовых і сельскагаспадарчых прадуктаў;

— інфармацыйнае забеспячэнне ТНПА і інш.

 

Метралогія

Галоўны метролаг, тэл. +375 (222) 70 98 01

Метралагічная служба Магілёўскага ЦСМС:

Аддзелы паверкі сродкаў вымярэнняў акрэдытаваны ў Нацыянальнай сістэме акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Беларускі дзяржаўны цэнтр акрэдытацыі» на тэхнічную кампетэнтнасць і незалежнасць, маюць права паверкі і каліброўкі сродкаў вымярэнняў:

Атэстат акрэдытацыі метралагічнай службы Магілёўскага ЦСМС (№ BY/112 3.0061 ад 19.06.1997 да 19.06.2020).

Атэстат акрэдытацыі метралагічнай службы Магілёўскага ЦСМС (№ BY/112 02.5.0.0016 ад 11.07.2005 да 11.07.2020).

Выпрабавальная лабараторыя Магілёўскага ЦСМС была арганізавана 31 ліпеня 2007 года на базе метралагічнай службы. Для правядзення выпрабаванняў і вымярэнняў выпрабавальная лабараторыя аснашчана неабходным сучасным абсталяваннем і мае высокакваліфікаван персанал. Выпрабавальная лабараторыя адпавядае крытэрыям Нацыянальнай сістэмы акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь і акрэдытавана на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO/МЭК 17025. Атэстат акрэдытацыі               № BY/112 02.1.0.0880 ад 31.07.2007 да 31.07.2020.

У сувязі са шматлікімі зваротамі аўтамабільных перавозчыкаў на базе метралагічнай службы ў 2017 годзе створана сэрвісная майстэрня па ўсталёўцы, актываванні і рамонце тахографаў, што дазваляе аказваць поўны спектр паслуг па правядзенні рамонтаў, перыядычных інспекцый і паверак на базе адной арганізацыі.

Сэрвісная майстэрня прайшла працэдуру афіцыйнага пацвярджэння адпаведнасці аказання прафесійных паслуг па ўсталёўцы, актываванні і рамонце тахографаў. Кампетэнтнасць сэрвіснай майстэрні пацверджана адпаведнымі дакументамі:

— дазволам № 114 ад 20.06.2017 ад Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікай Беларусь на аказанне паслуг (выкананне работ) па ўсталёўцы, актываванні і рамонце тахографаў (за сэрвіснай майстэрняй замацавана кляймо № BY 061);

— сертыфікатамі спецыялістаў на права работ паводле палажэнняў AETR і Дырэктыве ЕС 3821/85 па ўсталёўцы, рамонце і тэхнічным абслугоўванні электронных (аналагавых) і лічбавых тахографаў.

             Акрэдытаваная выпрабавальная лабараторыя Магілёўскага ЦСМС была заснавана ў 2007 годзе і на сённяшні дзень стала адным з найважнейшых структурных падраздзяленняў. Для ажыццяўлення выпрабаванняў і вымярэнняў у лабараторыі маецца сучаснае, тэхналагічна дасканалае абсталяванне. Аб’ектамі выпрабаванняў лабараторыі з’яўляюцца апрацоўчыя работы, мантаж канструкцый з рознага матэрыялу, пабудова канструкцый, мантаж унутраных сетак і многае іншае.

Падрабязная інфармацыя пра дзейнасць метралагічнай службы і выпрабавальнай лабараторыі змешчана на нашым сайце: http://www.mcsms.by.

 

Сертыфікацыя

Орган па сертыфікацыі прадукцыі, паслуг і сістэм менеджменту ажыццяўляе сваю дзейнасць паводле атэстатаў акрэдытацыі, выдадзеных Дзяржаўным прадпрыемствам «БДЦА»:

— BY/112 08.02 ад 25.04.2003; BY/112 08.01 ад 20.04.1996.

Сертыфікацыя сістэм менеджменту:

  • сістэм менеджменту якасці (СМЯ – СТБ ISO 9001-2015);
  • сістэм кіравання аховай працы (СКАП – СТБ 18001-2009);
  • сістэм менеджменту бяспекі харчовых прадуктаў на аснове аналізу небяспек і крытычных кантрольных пунктаў (сістэма НАССР – СТБ 1470-2012);
  • сістэм менеджменту бяспекі харчовых прадуктаў (СМБХП – СТБ ІSO 22000-2006).

►Папярэдняя ацэнка сістэм менеджменту арганізацый:

  • сістэм менеджменту якасці на базе СТБ ISO 9001;
  • сістэм кіравання аховай працы на базе СТБ 18001;
  • сістэм менеджменту бяспекі харчовых прадуктаў на аснове аналізу небяспек і крытычных кантрольных пунктаў (НАССР) на базе СТБ 1470;
  • сістэм менеджменту бяспекі харчовых прадуктаў СТБ ISO 22000.

Тэл. +375 (222) 72 12 56, +375 (222) 72 08 25

 Сертыфікацыя і дэклараванне:

             Прадукцыя

►па ТР МС ці ТР ЕАЭС:

  • Прадукцыя лёгкай прамысловасці (ТР МС 007/2011, ТР МС 017/2011);
  • Сродкі індывідуальнай абароны (ТР МС 019/2011);
  • Нізкавольтнае абсталяванне (ТР МС 004/2011, ТР МС 020/2011);
  • Машыны і абсталяванне (ТР МС 010/2011);
  • Бяспека аўтамабільных дарог (ТР МС 014/2011);
  • Упакоўка (ТР МС 005/2011);
  • Харчовая прадукцыя (ТР МС 015/2011 ТР МС 021/2011, ТР МС 022/2011, ТР МС 023/2011, ТР МС 024/2011, ТР МС 029/2012, ТР МС 033/2013, ТР МС 034/2013, ТР ЕАЭС 040/2016).

► у НСПА Рэспублікі Беларусь:

  • харчовая прадукцыя, упакоўка (ТНПА на прадукцыю);
  • кармы і кармавыя дабаўкі (ТР 2010/025/BY);
  • прадукцыя ў вобласці будаўніцтва (ТР 2009/013/BY);
  • прадукцыя электратэхнікі, радыёэлектронікі.

Тэл. +375 (222) 72 15 32, +375 (222) 72 08 25

 

Сертыфікацыя паслуг (работ):

  • Работы ў вобласці будаўніцтва;
  • Паслугі па тэхнічным абслугоўванні і рамонце транспартных сродкаў катэгорыі М1, М2, МЗ, N1, N2, N3.

Тэхнічнае абслугоўванне транспартных сродкаў;
Рэгламентныя работы;
Кантрольна-дыягнастычныя работы (акрамя работ па дзяржаўным тэхнічным аглядзе);
Рамонт транспартных сродкаў катэгорый М1, М2, МЗ, N1, N2, N3:
— замена агрэгатаў, вузлоў і дэталяў (у тым ліку рухавікоў, каробак перадач, мастоў, калодак і іх падшыпнікаў, пасаў, ланцугоў і шасцерняў прыводу газаразмеркавальнага механізма, стартараў, генератараў, фар, колаў, элементаў падвескі, рулявога кіравання, тармазной сістэмы, электрычных і электронных сістэм кіравання);
— шынамантажныя работы, балансіроўка колаў.

 

 

 

Іншыя паслугі па тэхнічным абслугоўванні і рамонце транспартных сродкаў:
— усталёўка дадатковага абсталявання;
— перадпродажная падрыхтоўка.

 

  • Паслугі па тэхнічным абслугоўванні і рамонце касавых сумавальных апаратаў і спецыяльных

камп’ютарных сістэм.

  • Паслугі па рамонце і тэхнічным абслугоўванні бытавой радыёэлектроннай апаратуры, электрабытавых машын і прыбораў.
  • Паслугі па рамонце сродкаў вымярэнняў.
  • Паслугі пральняў.
  • Паслугі хімічнай чысткі, фарбавання.
  • Паслугі цырульняў.

Тэл. +375 (222) 72 15 32

 

       Дадатковыя паслугі:

  • адбор узораў (проб) прадукцыі і яе ідэнтыфікацыя;
  • выраб копій сертыфікатаў адпаведнасці, выдадзеных у Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь;
  • выдачу пісьмовых тлумачэнняў аб патрэбе пацвярджэння адпаведнасці, у тым ліку для падачы ў мытныя органы;
  • метадычную дапамогу ў афармленні дэкларацый аб адпаведнасці і фарміраванні камплекта доказных матэрыялаў;
  • аналіз пададзеных узораў маркіроўкі прадукцыі;
  • аналіз дакументаў на права маркіроўкі прадукцыі знакам «Натуральны прадукт»;
  • арганізацыю і правядзенне семінараў па пытаннях пацвярджэння адпаведнасці;
  • папярэднюю ацэнку сістэм кіравання (СМЯ, СКАП, НАССР, СМБХП).

Тэл. +375 (222) 72 12 56, +375 (222) 72 08 25

  • Інфармацыйнае абслугоўванне;
  • Прапанова афіцыйных выданняў ТНПА;
  • Аказанне кваліфікаванай дапамогі ў стварэнні і вядзенні вашага фонду ТНПА.
  • Актуалізацыя фонду ТНПА заказчыка;
  • Правядзенне кансультацый па фарміраванні, вядзенні і актуалізацыі фонду ТНПА;
  • Падрыхтоўка па запытах заказчыка тэматычных падборак ТНПА;
  • Рэалізацыя афіцыйных выданняў Дзяржстандарта:

Дзяржаўныя стандарты Рэспублікі Беларусь;

Правілы ЕЭК ААН (па дарожным транспарце);

Агульнадзяржаўныя Класіфікатары Рэспублікі Беларусь;

Тэхнічныя Кодэксы ўсталяванай практыкі;

Тэхнічныя рэгламенты Еўразійскага эканамічнага саюза і Рэспублікі Беларусь.

Тэл. +375 (222) 72 05 92

Падрабязная інфармацыя пра дзейнасць органа па сертыфікацыі размешчана на нашым сайце: http://www.mcsms.by.

 

Выпрабавальная лабараторыя харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі

Лабараторыя праводзіць выпрабаванні харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі па органалептычных, фізіка-хімічных і мікрабіялагічных паказчыках; паказчыках бяспекі на ўтрыманне таксічных элементаў, пестыцыдаў, мікатаксінаў і антыбіётыкаў з мэтай:
сертыфікацыі партый прадукцыі і прадукцыі, якая выпускаецца серыйна;
дзяржаўнага нагляду за прадукцыяй, якая выпрацоўваецца і рэалізуецца прадпрыемствамі г. Магілёва і Магілёўскай вобласці;
 — выдачы заключэнняў аб адпаведнасці партыі ці проб прадукцыі патрабаванням ТНПА па заявах прадпрыемстваў, арганізацый, прыватных прадпрымальнікаў.

Тэл. +375 (222) 72 14 67

Сапраўдны дакумент перакладзены з рускай мовы на беларускую мову. Адпаведнасць перакладу прадстаўленаму дакументу пацвярджаю.

М.П.       Перакладчык

Рэгістрацыйны нумар __455_ ад 17/06/2019 года